Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Лют 2019

Дзень роднай мовы пройдзе 21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы

Дзень роднай мовы пройдзе 21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы

14 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня роднай мовы і прысвечанае 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Беларусі, 21 лютага адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ім плануюць прыняць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі,члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, а таксама яе старшыня - міністр замежных спраў Уладзімір Макей. "Выбар тэмы абумоўлены тым, што мова з'яўляецца важнай прыкметай нацыі, этнічнай самасвядомасці народа і важкім фундаментам дзяржаўнасці", - падкрэсліў Анатоль Глаз.

Удзельнікі мерапрыемства прачытаюць на родных мовах урыўкі канстытуцый сваіх краін, пасля чаго пройдзе азнаямленне з выстаўкай "Маніфест" Рэспублікі", якая прымеркавана да 100-годдзя абвяшчэння БССР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі