У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Врс 2015

Дзень Мінска пачаўся на "ЭКСПА-2015" у Мілане

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень Мінска пройдзе сёння на "ЭКСПА-2015" у Мілане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінскім аддзяленні БелГПП.

На пленарнай сесіі з уступным словам выступіць старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Прамысловы патэнцыял беларускай сталіцы на сесіі прэзентуе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч, інавацыйны - дырэктар ТАА "Мінскі гарадскі тэхнапарк" Уладзімір Давідовіч. Аб турыстычным патэнцыяле гасцям Дня Мінска раскажа дырэктар інфатурцэнтра "Мінск" Алена Пліс, аб рабоце Мінскага аддзялення БелГПП - генеральны дырэктар арганізацыі Аляксандр Федарчук.

Таксама ў гэты дзень Андрэй Шорац і Жанна Бірыч правядуць перагаворы з кіраўніцтвам мэрыі Мілана. Адбудуцца дзелавыя перагаворы і па пытаннях узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі Мінска і Італіі.

ЭКСПА", або Сусветная выстаўка, - маштабнае міжнароднае мерапрыемства, дзе кожная краіна-ўдзельніца знаёміць наведвальнікаў са сваёй эканомікай, навукай, ладам жыцця, традыцыямі, культурай, турыстычнымі магчымасцямі, дасягненнямі. Упершыню яна прайшла ў 1851 годзе, з таго часу стала рэгулярна праводзіцца ў розных краінах свету. Дэвіз выстаўкі "ЭКСПА-2015", якая праходзіць у Мілане, - "Накарміць планету. Энергія для жыцця". Яна працуе з 1 мая па 31 кастрычніка, удзел у ёй прымаюць 145 краін, асобныя экспазіцыі прадстаўляюць буйныя кампаніі і няўрадавыя арганізацыі. Для выставачных павільёнаў адведзена тэрыторыя плошчай большай за 1,7 млн кв.м на паўночным захадзе Мілана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс