Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Врс 2026

Дзень беларускага пісьменства ў 2027 годзе пройдзе ў Маладзечне

Дзень беларускага пісьменства ў 2027 годзе пройдзе ў Маладзечне

6 верасня, Касцюковічы /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускага пісьменства ў 2027 годзе пройдзе ў Маладзечне. Аб гэтым стала вядома ў час гала-канцэрта XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На галоўнай сцэне свята прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства. Яго перадавала старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Паўлу Губко.

Наталля Асмалоўская падзякавала кіраўніцтву краіны за права прымаць у сябе Дзень беларускага пісьменства. "Гэта свята для нас не проста дата ў календары, а сапраўдны сімвал любові да роднага слова. Мы рады сустракаць яго, - сказала яна. - Дарагія сябры, дзякуй вам, што знайшлі час падзяліць з намі гэта свята. І я ўпэўнена, што ў вас застануцца толькі добрыя ўражанні. І сёння мы з задавальненнем перадаём іншаму рэгіёну эстафету Дня беларускага пісьменства".

Павел Губко прыняў вымпел пад апладысменты гледачоў і ад імя ўсіх жыхароў Маладзечанскага раёна падзякаваў за магчымасць прымаць у наступным годзе такое вялікае і важнае свята. "Маладзечанская зямля была і застаецца адным з цэнтраў культурнага жыцця Міншчыны. У нас нарадзіліся Янка Купала, жылі і тварылі Якуб Колас, Максім Багдановіч і іншыя прадстаўнікі беларускай культуры. Маладзечна ганарыцца сваім багатым культурным жыццём, - сказаў ён. - Я ўпэўнены, што гэты дзень дасць імпульс для новых ідэй і праектаў. Запрашаю ўсіх прыняць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія пройдуць у наступным годзе ў нашым горадзе, каб разам напісаць новую старонку ў гісторыі Дня беларускага пісьменства".

Прадоўжыўся святочны вечар вялікай творчай праграмай. А завяршыўся дзень у Касцюковічах яркім феерверкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі