У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліс 2015

"Дзень Артылерыста" пройдзе 21 лістапада на Лініі Сталіна

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" сумесна з распрацоўшчыкам гульні World of Tanks і пры падтрымцы Міністэрства абароны Беларусі 21 лістапада правядзе ў Мінску фестываль "Дзень Артылерыста", паведаміў БЕЛТА менеджар аддзела развіцця ГКК "Лінія Сталіна" Дзяніс Зубоўскі.

Мерапрыемства пройдзе ў фармаце ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з забаўляльнай праграмай для наведвальнікаў розных узростаў.

Пачнецца свята ў 11.00. Спачатку гасцям будзе прадэманстравана ваенна-гістарычная рэканструкцыя артылерыйскіх разлікаў ХVII стагоддзя, часоў Айчыннай вайны 1812 года і Першай сусветнай. Затым гледачы ўбачаць рэканструкцыю бою перыяду Вялікай Айчыннай вайны, таксама ім будзе прадстаўлена сучасная артылерыя Міністэрства абароны.

Арганізатары свята пастараліся адысці ад традыцыйнага правядзення такіх мерапрыемстваў і зрабіць асноўны ўпор на работу кантактных інтэрактыўных зон. Так, на тэрыторыі комплексу кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў баях на мячах, у стральбе, размалёўцы танка і ў цікавых майстар-класах. Усе наведвальнікі, якія набралі балы ў атракцыёнах, атрымаюць на памяць сувенірныя манеты і падарункі, а таксама змогуць сфатаграфавацца на фоне баявых машын і артылерыі.

За актыўны ўдзел у конкурсах наведвальнікам прапануюць пракаціцца на танку або зрабіць палёт на верталёце.

Завершыцца фестываль святочным салютам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс