Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Dec 2015

Дзед Мароз у мінскім парку імя Горкага пачне прымаць гасцей 23 снежня

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзед Мароз у мінскім парку імя Горкага пачне прымаць гасцей 23 снежня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела культурна-масавай і спартыўнай работы УП "Гарадскія паркі Мінскзялёнбуда" Лідзія Вежнавец.

Дзед Мароз у мінскім парку імя Горкага пачне прымаць гасцей 23 снежняДомік Дзеда Мароза будзе працаваць у парку да 7 студзеня. Як і ў папярэднія гады, казачны герой чакае ў госці дзяцей ад 3 да 11 гадоў. Дыялог дзядулі з самымі маленькімі звычайна доўжыцца каля сямі хвілін. Па традыцыі, Дзед Мароз пацікавіцца ў дзяцей, як прайшоў год, павіншуе са святам, прапануе гульні і загадкі, з задавальненнем выслухае верш, песню. Акрамя таго, дзеці атрымаюць падарункі з чароўнага куфэрка Дзеда Мароза.

Таксама 7 студзеня ўсе жадаючыя змогуць стаць удзельнікамі каляднай казкі, якая адбудзецца ў парку імя Горкага. На мерапрыемстве маленькім жыхарам і гасцям сталіцы ў гульнявой форме раскажуць пра гісторыю і традыцыі свята Ражджаства Хрыстовага.

Дзед Мароз у мінскім парку імя Горкага пачне прымаць гасцей 23 снежняУ дні навагодніх і калядных свят у Мінску пройдзе мноства культурна-відовішчных, спартыўных мерапрыемстваў, а таксама кірмашоў. Упершыню ў Верхнім горадзе будзе працаваць навагодні інтэрактыўны 3Д-атракцыён "Дзед Мароз". З дапамогай лічбавага абсталявання, на аснове тэхналогіі 3Д-мэпінгу, госці свята змогуць у рэжыме рэальнага часу паразмаўляць з галоўным героем навагодніх урачыстасцей - Дзедам Марозам.

Акрамя таго, праект "З Новым годам, Беларусь!" дасць магчымасць мінчанам праз спецыяльна створаны інтэрнэт-партал адправіць навагодняе віншаванне сваім родным і блізкім, якое будзе паказана на спецыяльным LED- абсталяванні, устаноўленым на Кастрычніцкай плошчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі