Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Врс 2015

Двухмільённаму жыхару Мінска падораць кватэру

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Двухмільённаму жыхару Мінска падораць кватэру. Аб гэтым заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац на сустрэчы з жанчынамі, якія сталі мамамі ў Дзень горада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржава будзе і ў далейшым падтрымліваць людзей, якія прынялі рашэнне стаць бацькамі. Дарэчы, двухмільённаму жыхару сталіцы плануецца падарыць кватэру. Калі ён народзіцца ў шматдзетнай сям'і, то і кватэра будзе большай. Я заклікаю ўсіх мінчан павышаць дэмаграфічную бяспеку краіны і павялічваць насельніцтва нашага любімага горада", - сказаў Андрэй Шорац.

Усяго ў Дзень горада ў сталіцы нарадзілася 38 хлопчыкаў і 32 дзяўчынкі. З іх 14 дзяцей з'явіліся на свет у радзільным доме 6-й гарадской клінічнай бальніцы, куды з віншаваннямі прыехаў старшыня Мінгарвыканкама. Ён пажадаў наваспечаным мамам моцнага здароўя, цярплівасці, а таксама не спыняцца на дасягнутым. "Гарадскія ўлады зацікаўлены ў тым, каб мінчан станавілася больш. Спадзяюся, што гэтаму пасадзейнічае і адкрыццё ў Мінску самага вялікага радзільнага дома ў краіне, якое запланавана на канец года", - падкрэсліў граданачальнік.

На сённяшні дзень жыхарамі Мінска з'яўляюцца 1 млн 938 тыс. чалавек. У сталіцы пражывае 340 156 дзяцей, з іх 174 351 хлопчык і 165 805 дзяўчынак. Таксама ў горадзе налічваецца 10 363 шматдзетныя сям'і, у якіх выхоўваюцца 32 847 дзяцей.

Акцыя "Прывітанне, мінчанін!", прымеркаваная да святкавання Дня горада, праводзіцца ў Мінску з 2009 года. Яе арганізатарамі выступаюць Мінгарвыканкам сумесна з ГА "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў" і ГА "Белая Русь". У бягучым годзе прадстаўнікі гарвыканкама і грамадскіх аб'яднанняў уручаць падарункі жанчынам, якія сталі мамамі ў святочны дзень у шасці радзільных дамах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі