Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Mar 2016

Дванаццаць узнагарод заваявалі беларускія атлеты на чэмпіянаце Еўропы па класічным паўэрліфтынгу

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дванаццаць узнагарод заваявалі беларускія атлеты на чэмпіянаце Еўропы па класічным паўэрліфтынгу, які завяршыўся ў эстонскім Тарту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФСТ "Дынама".

Усяго ў скарбонцы зборнай Беларусі сем залатых, тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі. Найбольшага поспеху нашы атлеты дабіліся ў выступленнях сярод дзяўчат да 18 гадоў. Аліна Чашчына (43 кг), Таццяна Дамашына (47 кг), Аляксандра Бурыкіна (63 кг) занялі першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях і ўстанавілі на трох пяць рэкордаў Еўропы. Не менш паспяховым атрымалася выступленне ў Тарту юніёрак (да 23 гадоў). Залатыя ўзнагароды ў актыве Марыны Шастачук (43 кг) і Вікторыі Макарэвіч (72 кг). Сярэбраныя ўзнагароды на рахунку Віялеты Кудрэвіч (43 кг; U-23) і Вольгі Ермаліцкай (47 кг; U-23), а ў катэгорыі "сеньёраў" Сняжана Зубко (84 кг). Беларуская каманда юніёрак заняла першае агульнакаманднае месца на турніры, апярэдзіўшы Вялікабрытанію і Расію.

У спаборніцтвах сярод юнакоў да 18 гадоў беларус Арцём Савельеў стаў пераможцам у катэгорыі да 59 кг, устанавіўшы таксама рэкорды свету і Еўропы ў станавой цязе (200 кг) і суме трохбор'я (485 кг). У цяжкай вагавой катэгорыі да 105 кг у юнакоў да 18 гадоў беларус Уладзіслаў Папельскі ўстанавіў рэкорд Еўропы і выйграў з сумай 637,5 кг. Бронзавыя ўзнагароды таксама выйгралі Канстанцін Шабуневіч (59 кг; U-18) і Юрый Шакун (74 кг; U-18).

Выступленне зборнай Беларусі па паўэрліфтынгу на чэмпіянаце Еўропы ў Тарту стала самым паспяховым з 1994 года. Усяго ў кантынентальным форуме прынялі ўдзел 359 спартсменаў з 24 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі