Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Кст 2017

Два медалі заваявалі беларускія дзюдаісты на этапе Гран-пры ў Ташкенце

Ягор Варапаеў (другі справа). Фота Міжнароднай федэрацыі дзюдо9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два медалі заваявалі беларускія дзюдаісты на этапе Гран-пры ў Ташкенце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, першае месца ў вагавой катэгорыі да 66 кг заняў Дзмітрый Мінькоў. Медальную скарбонку беларускай каманды ў заключны дзень спаборніцтваў папоўніў Ягор Варапаеў, які стаў бронзавым прызёрам у катэгорыі да 90 кг. У час папярэдніх паядынкаў беларус атрымаў дзве перамогі, за выхад у фінал уступіў Дылшаду Чарыеву з Узбекістана, а ў суцяшальнай схватцы за трэцяе месца перамог іншага прадстаўніка гаспадароў турніру Достана Мейліева.

У агульнакамандным заліку беларуская каманда заняла восьмае месца. Дзюдаісты Ізраіля, на рахунку якіх тры залатыя ўзнагароды, адно серабро і адна бронза, сталі першымі. Зборная Расіі, нягледзячы на шэсць узнагарод рознай вартасці, не змагла заваяваць залаты медаль і размясцілася на 13-м месцы падагульняючага пратакола.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі