У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Стд 2016

Два медалі выйгралі беларускія лыжнікі на этапе Кубка Усходняй Еўропы ў "Раўбічах"

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два медалі выйгралі беларускія лыжнікі на этапе Кубка Усходняй Еўропы, які завяршыўся ў "Раўбічах", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У гаспадароў спаборніцтваў узнагароды на рахунку Юліі Ціханавай і Міхаіла Кукліна. Юлія стала бронзавым прызёрам на дыстанцыі 5 км класічным стылем у першы дзень турніру, прабегшы яе за 14 мін. 18 сек. Міхаіл з рэзультатам 3 мін. 42,64 сек. заняў трэцяе месца ў спрынтарскай гонцы на 1,5 км у другі дзень.

На этапе Кубка Усходняй Еўропы ў "Раўбічах" за тры дні спаборніцтваў разыграна 18 медалёў, 16 з якіх у расійскіх лыжнікаў. У заключным відзе праграмы турніру - скіятлоне - у мужчын перамогу святкаваў Андрэй Мельнічэнка. 10 км класічным і 10 км свабодным стылямі расіянін прабег за 50 мін. 01,82 сек. Другую і трэцюю прыступкі п'едэстала гонару занялі яго калегі па камандзе Яўген Дзяменцьеў (50 мін. 02,10 сек.) і Рауль Шакірзянаў (50 мін. 03,03 сек.). Лепшым з беларусаў на гэтай дыстанцыі стаў Міхаіл Сямёнаў, ён заняў чацвёртае месца (50 мін. 03,52 сек).

У жанчын у скіятлоне (5 км класічным і 5 км свабодным стылямі) тры прызавыя месцы занялі таксама расійскія спартсменкі. Дар'я Вядзеніна заваявала золата (28 мін. 39,30 сек.), Алена Собалева (28 мін. 39,50 сек) удастоілася сярэбранага медаля, Марыя Давыдзенкава (28 мін. 39,80 сек.) замкнула тройку мацнейшых. У беларускай камандзе лепшы час паказала Настасся Майнгарт (29 мін. 25,90 сек.), фінішаваўшы шостай.

Для многіх беларускіх лыжнікаў спаборніцтвы ў "Раўбічах" сталі адборачнымі на маладзёжнае і юніёрскае першынствы свету, прадаставіўшы магчымасць паспаборнічаць з мацнейшымі замежнымі спартсменамі.

Кубак Усходняй Еўропы па лыжных гонках праводзіцца з 2008 года. У бягучым сезоне ўключае ў сябе чатыры этапы. Першы з іх адбыўся ў канцы лістапада ў Хакасіі (Расія). Другі з-за вельмі цёплага надвор'я ў Краснагорску напярэдадні Новага года быў адменены. Трэці этап прайшоў у "Раўбічах". Чацвёрты плануецца правесці ў Сыктыўкары 25-29 лютага.

Арганізатарамі турніру выступаюць Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту, Міністэрства спорту і турызму, Мінскі аблвыканкам, Мінскі гарвыканкам, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларускі лыжны саюз, Беларуская федэрацыя лыжных гонак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс