У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліп 2017

Два экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" ўвайшлі ў дзясятку мацнейшых на этапе "Шаўковага шляху"

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" ўвайшлі ў дзясятку мацнейшых па выніках 11-га этапу ралі-рэйду "Шаўковы шлях", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар мазаўскай каманды Сяргей Вязовіч заняў шостае месца, уступіўшы пераможцу чэху Марціну Коламы 4 мін 25 сек. У дзясятцы мацнейшых таксама Аляксей Вішнеўскі, які фінішаваў дзявятым з адставаннем 7 мін 08 сек. Экіпаж Аляксандра Васілеўскага заняў 11-е месца, завяршыўшы этап праз 19 мін 38 сек пасля лідара.

У агульным заліку лідзіруе расіянін Дзмітрый Сотнікаў з каманды "КАМАЗ-майстар". Лепшым з беларусаў у генеральнай кваліфікацыі з'яўляецца Сяргей Вязовіч, які размясціўся на сёмым месцы. Аляксей Вішнеўскі знаходзіцца на восьмай пазіцыі, Аляксандр Васілеўскі - дзясяты.

На 12-м этапе гонкі ўдзельнікам трэба будзе праехаць 484 км, ён будзе ўключаць як скорасны ўчастак даўжынёй 255 км, так і пясчаныя дзюны, пераадоленне якіх патрабуе ад пілотаў сур'ёзных навыкаў.

Ралі-рэйд "Шаўковы шлях - 2017" праходзіць па тэрыторыях Расіі, Казахстана і Кітая. Завершыцца гонка 22 ліпеня ў кітайскім горадзе Сіянь. Працягласць дыстанцыі складае 9599 км, з якіх 4094 км прыпадае на спецучасткі. Еўразійскі марафон па ўзроўні складанасці не ўступае сусветна вядомаму "Дакару".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску