Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Кст 2024

Духоўна-патрыятычны мотапрабег злучыць культурныя сталіцы Беларусі і Расіі

Духоўна-патрыятычны мотапрабег злучыць культурныя сталіцы Беларусі і Расіі
Фота з архiва

4 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Духоўна-патрыятычны мотапрабег злучыць культурныя сталіцы Беларусі і Расіі - Бялынічы і Ніжні Ноўгарад. Мерапрыемства пройдзе 4-6 кастрычніка і збярэ больш за 40 удзельнікаў, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Мотапрабег працягласцю 25 км у адзін бок стартуе на тэрыторыі Бялыніч 5 кастрычніка ў 11.00 ад помніка загінулым землякам. За тры гадзіны ўдзельнікі акцыі плануюць наведаць мемарыяльны комплекс "Сцяфанава", помнік загінулым землякам у аг. Вішоў, алею Славы і музей гісторыі Бялыніцкага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Калгас "Радзіма". На апошняй кропцы маршруту для гасцей падрыхтуюць невялікую тэатралізацыю, экскурсію і дэгустацыю хлеба.

Акрамя таго, у трохдзённай праграме - наведванне мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў раённым цэнтры, ускладанне кветак да брацкай магілы воінаў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў парку культуры і адпачынку "Ліпавы гай", літаратурна-музычная кампазіцыя "Нам мір завешчана берагчы" ў раённым Цэнтры культуры, наведванне царквы ў гонар абраза Божай Маці Бялыніцкай.

Ініцыятыва правядзення мотапрабегу накіравана на ўмацаванне братэрскіх адносін паміж дзвюма краінамі, іх духоўнага адзінства, садзейнічанне развіццю Саюзнай дзяржавы, а таксама ўвекавечанне важнейшых вех агульнай гісторыі, звязаных з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі