Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Apr 2015

Дуэт Uzari & Maimuna прыме ўдзел у "Канцэрце "Еўрабачанне" ў Амстэрдаме 18 красавіка

Дуэт Uzari & Maimuna прыме ўдзел у "Канцэрце "Еўрабачанне" ў Амстэрдаме17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2015" дуэт Uzari & Maimuna 17-19 красавіка прымуць удзел у "Канцэрце "Еўрабачанне" ў Амстэрдаме (Нідэрланды). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Самае вялікае еўрапейскае прома-мерапрыемства пройдзе ўжо сёмы раз. У гэтым годзе ў сталіцы Галандыі ў рамках "Канцэрта "Еўрабачанне" сустрэнуцца прадстаўнікі 24 краін. Удзельнікі песеннага конкурсу скарыстоўваюць гэту магчымасць для таго, каб азнаёміцца з духам "Еўрабачання" перад пачаткам еўратыдня, выканаць свае конкурсныя кампазіцыі, сустрэцца з журналістамі міжнародных СМІ, якія актыўна асвятляюць папулярны песенны форум,і ,вядома ж, сустрэцца з самымі вернымі фанатамі конкурсу з усёй Еўропы.

Вечарынка адбудзецца 18 красавіка, на ёй Uzari & Maimuna прадставяць еўравізійнай тусоўцы сваю конкурсную кампазіцыю "Time".

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2015" пройдзе з 19 па 23 мая пад слоганам "Узводзячы масты" (Building Bridges). Усяго ў песенным форуме прыме ўдзел рэкордная колькасць краін - 40.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі