Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Жнв 2022

Другі сезон фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу" завершыцца ў Капылі

Другі сезон фестывалю
Фота з архiва

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разам з летам падыходзіць да завяршэння і другі сезон спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу". Яго заключны этап пройдзе 26-27 жніўня ў Капылі, вядомым сваімі багатымі культурнымі і літаратурнымі традыцыямі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

У гэтым раёне Мінскай вобласці нарадзіліся многія вядомыя дзеячы беларускай культуры і літаратуры, гісторыі, палітыкі, аховы здароўя, спорту. Фестываль адкрыецца традыцыйным прэс-турам для журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Яго ўдзельнікі наведаюць найбольш знакавыя мясціны Капыльшчыны: алеі пісьменнікаў, сядзібу "Мядовая заімка", літаратурны музей Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, а таксама Капыльскі масласырзавод. Акрамя таго, будзе арганізаваны семінар "Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў і шляхі іх вырашэння" з удзелам спецыялістаў БДУФК і Вышэйшай школы трэнераў, спецыялістаў спартыўных арганізацый Мінскай вобласці. Беларуская алімпійская акадэмія правядзе семінар-практыкум, удзельнікі якога азнаёмяцца з алімпійскімі каштоўнасцямі і дасягненнямі беларускіх атлетаў на галоўных стартах чатырохгоддзя. У раённым цэнтры культуры пройдуць майстар-класы па набіванцы "Маляванка. Вытокі самабытнага мастацтва". Першы дзень фестывалю завершыцца канцэртам арганнай музыкі Валерыя Шмата.

Цэнтральнай арэнай другога дня свята, 27 жніўня, стане плошча Леніна. Юныя госці фестывалю змогуць прыняць удзел у алімпійскім квесце, паспаборнічаць у спартыўных конкурсах, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы. Спартыўныя пляцоўкі будуць арганізаваны па больш як 20 відах спорту. Для ўдзельнікаў будуць працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку і выстаўка-продаж "Беларускія брэнды". На пляцоўцы аўтаспорту можна будзе ўбачыць паказальныя заезды гоначных машын, паспрабаваць сябе ў сілавым экстрыме, адкрыць для сябе гарадошны спорт, а таксама даведацца, што такое снукбол.

Адной са значных падзей фестывалю ў Капылі будзе адкрыццё лыжаролернай трасы для спартыўнай школы горада, са сцен якой выйшлі вядомыя беларускія біятланісты - сярэбраны прызёр пекінскай Алімпіяды-2022 Антон Смольскі і ўладальнік серабра чэмпіянату свету-2001 Аляксандр Сыман.

Будуць працаваць стэнды Беларускай алімпійскай акадэміі, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту і Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва. На свае пляцоўкі запрашаюць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і генеральны спонсар Нацыянальнага алімпійскага камітэта ААТ "Белаграпрамбанк". Цікавую лакацыю арганізуе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, будзе прадстаўлены гоначны грузавік вядомай беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта". Пасля спартыўных баталій адбудзецца прэзентацыя калекцый адзення праекта "Роднае - моднае" ад беларускіх прадпрыемстваў, дызайнераў і прадпрымальнікаў.

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы пройдзе конкурс маладых вакалістаў. Яго лаўрэаты атрымаюць дыпломы і прызы, а таксама змогуць у далейшым прыняць удзел у майстар-класах вядучых настаўнікаў краіны. Фестывальная праграма ў Полацку прадоўжыцца вячэрняй канцэртна-забаўляльнай праграмай з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады, а завершыцца свята яркім феерверкам.

У гэтым годзе культурна-спартыўны фестываль "Вытокi. Крок да Алiмпу" прымалі ў Рэчыцы, Століне, Навагрудку, Горках і Полацку. Галоўная мэта праекта - раскрыццё патэнцыялу рэгіёна праз спорт, культуру, навуку і адукацыю. Арганізатары фестывалю - Нацыянальны алімпійскі камітэт, Федэрацыя прафсаюзаў, ТАА "АртХаос" і ТАА "БелБрэндАўдыт".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі