Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Сак 2016

Другі этап продажу білетаў на "Славянскі базар" стартуе 25 сакавіка

24 сакавіка, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Другі этап продажу білетаў на праграмы XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стартуе 25 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі форуму.

Першы этап рэалізацыі білетаў і сертыфікатаў на асобныя канцэрты ў Летнім амфітэатры пачаўся 26 лютага. Цяпер жа сталі вядомы склады ўдзельнікаў практычна ўсіх мерапрыемстваў на гэтай пляцоўцы. Аднак праграма будзе дапаўняцца, уся інфармацыя даступна на сайце фестывалю www.fest-sbv.by. Набыць білеты і сертыфікаты можна ў білетных касах Цэнтра культуры "Віцебск", а таксама праз білетных аператараў www.ticketpro.by і www.kvitki.by.

Асноўнай падзеяй, вакол якой сфарміравана праграма "Славянскага базару ў Віцебску", стануць міжнародныя конкурсы. Прыём заявак на ўдзел у конкурсах завершыцца 1 красавіка. Праведзены нацыянальныя адборачныя туры ў Беларусі, Македоніі, Балгарыі, Мексіцы, Калумбіі, Аргенціне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Малдове, Румыніі, Украіне, Італіі і на Кубе. Атрыманы заяўкі з Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Казахстана, Грузіі, Сербіі, Чарнагорыі, Чэхіі і іншых краін. Прыярытэт аддаецца вакалістам, што прайшлі нацыянальны адборачны тур або маюць рэкамендацыі ад органаў дзяржкіравання сферы культуры краіны, якую прадстаўляе выканаўца.

З 14 па 17 ліпеня пройдзе II Фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах": запланаваны тэатральнае шэсце-перфоманс па вуліцах Віцебска, інтэрактыўныя праекты вулічных тэатраў, музыкантаў, лялечных тэатраў і артыстаў. Цяпер вядзецца прыём заявак на ўдзел на сайце праекта www.fest7vetrov.fest-sbv.by.

Трэці этап продажу білетаў пачнецца 22 красавіка. У касы паступяць білеты на праекты ў Канцэртнай зале "Віцебск", Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, Беларускім тэатры "Лялька" і на іншых фестывальных пляцоўках.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 12-13 і 19-20 ліпеня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі