Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Крс 2020

Донарамі плазмы сталі 15 чалавек, якія перахварэлі на COVID-19

Донарамі плазмы сталі 15 чалавек, якія перахварэлі на COVID-19

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 15 чалавек, якія перахварэлі на COVID-19, ужо сталі донарамі плазмы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Спецыялісты РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій укараняюць такую методыку дапамогі пацыентам, якія ў сувязі з цяжкім станам знаходзяцца пад асаблівай увагай медыкаў.

Першыя шэсць беларусаў здалі сваю плазму ў Мінску, сёння такое ж мерапрыемства праходзіць у Віцебску. На абласной станцыі пералівання крыві спецыялісты ўзялі плазму з антыцеламі COVID-19 у беларусаў, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю. У бліжэйшыя дні забор імуннай плазмы будзе ажыццяўляцца і ў цэнтры трансфузіялогіі Мінска на базе 6-й гарадской клінічнай бальніцы. Таксама гэту працэдуру плануюць пачаць праводзіць і ўсе абласныя цэнтры трансфузіялогіі.

Міністэрства аховы здароўя звяртаецца да ўсіх, хто выздаравеў, з заклікам стаць донарам і дапамагчы ўрачам выратаваць тых, хто цяжэй пераносіць гэта захворванне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі