Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Сак 2019

Домрачава атрымала Малы хрустальны глобус пасля перагляду вынікаў пасьюта сезона 2014/15

Домрачава атрымала Малы хрустальны глобус пасля перагляду вынікаў пасьюта сезона 2014/15
Фота з архіву

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Дар'я Домрачава стала ўладальніцай Малога хрустальнага глобуса ў гонцы праследавання сезона 2014/15 пасля перагляду вынікаў выступлення расійскай біятланісткі Кацярыны Глазырынай. Адпаведныя папраўкі ўнесены на сайце Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU), паведамляе БЕЛТА.

З-за парушэння антыдопінгавых правіл вынікі Кацярыны Глазырынай у пасьюце этапу Кубка свету ў Хохфільцэне былі зменены. Расіянка, якая заняла другое месца, пазбавілася ўзнагароды, што перайшла да францужанкі Анаіс Бескон. Дар'я Домрачава з 13-га месца ў пасьюце паднялася на адну пазіцыю і зраўнавалася па ачках у заліку гонкі праследавання з Кайсай Мякярайнен - па 348. Аднак дзякуючы большай колькасці перамог у гонках праследавання першае месца ў класіфікацыі заняла Дар'я Домрачава.

У сезоне 2014/2015 Дар'я Домрачава стала ўладальніцай Вялікага хрустальнага глобуса, атрымаўшы перамогу ў агульным заліку Кубка свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі