Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Oct 2015

Дні польскага кіно пройдуць у Магілёве

27 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Магілёве 12-15 лістапада пройдуць Дні польскага кіно, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

Аматараў кіно чакае рэтраспектыва фільмаў польскага рэжысёра Кшыштафа Краўзэ. Ён вядомы яшчэ і як сцэнарыст, аператар, акцёр, інтэлектуал і з'яўляецца адным з найбольш папулярных сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно, лаўрэат шматлікіх узнагарод на міжнародных і польскіх кінафестывалях за фільмы "Доўг", "Мой Нічыпар", "Папуша", "Плошча Збавіцеля".

Усе згаданыя фільмы будуць паказаны на працягу чатырох дзён у кінатэатры "Радзіма". Для наведвальнікаў яны будуць дэманстравацца па запрашальных білетах. "Мы ўпэўнены, што гледачу прыйдзецца даспадобы гэта кіно, бо фільмы Кшыштафа Краўзэ вельмі эмацыянальныя, яны нібыта ўцягваюць гледача без астатку". Адкрые кінапаказ 12 лістапада фільм "Папуша". Галоўная гераіня, якую звалі Браніслава Вайс, пражыла доўгае жыццё, выехаўшы ў Румынію яшчэ зусім юнай дзяўчынай. Яна здолела заваяваць прызнанне, асабліва складана ёй давялося ў час Другой сусветнай вайны, калі нацысты знішчалі цыганоў нараўне з яўрэямі. Папуша здолела выжыць і расказаць пра той час.

Дні польскага кіно пройдуць у Магілёве пры садзенічанні Інстытута польскага ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі