Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Oct 2015

Дні Мінска пройдуць у Санкт-Пецярбургу 9-12 лістапада

21 кастрычніка, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Дні Мінска пройдуць у Санкт-Пецярбургу 9-12 лістапада бягучага года. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Аляксандра Вялічка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграмай запланаваны выстаўка-кірмаш, экспазіцыя інавацыйна-прамысловага патэнцыялу прадпрыемстваў сталіцы, а таксама бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа паміж дзелавымі коламі Мінска і Санкт-Пецярбурга.

Аляксандра Вялічка адзначыла, што Расійская Федэрацыя застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі. Прадпрыемствы Мінска супрацоўнічаюць амаль з 70 рэгіёнамі Расіі. У бягучым годзе падпісана пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж Мінскам і Калугай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі