У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Кст 2016

Дні культуры Таджыкістана ў Беларусі пройдуць 10-14 лістапада

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Таджыкістана ў Беларусі пройдуць 10-14 лістапада, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Таджыкістана ў Беларусі Казідаўлат Каімдодаў.

"Дыялог культур - гэта формула наладжвання супрацоўніцтва ў палітычнай і эканамічнай сферах. Яшчэ ў 2014 годзе кіраўнікі нашых дзяржаў прынялі рашэнне аб правядзенні Дзён культуры Беларусі ў Таджыкістане ў 2015 годзе, а таксама мерапрыемстваў у адказ у 2016 годзе. Дні культуры Таджыкістана намечаны на 10-14 лістапада бягучага года", - расказаў дыпламат.

Напрыклад, запланавана канцэртная праграма з удзелам лепшых майстроў мастацтваў Таджыкістана, выстава з 40 карцін, а таксама дэманстрацыя мастацкіх фільмаў кінастудыі "Таджыкфільм" - "Захад світання" і "Настаўнік". Акрамя таго, будзе паказана калекцыя твораў майстроў народных мастацтваў. Яшчэ адзін цікавы момант - прэзентацыя кнігі п'ес вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава на таджыкскай мове.

"Апошні раз мы прывозілі ў Мінск Дні культуры ў 2008 годзе. Думаю, што ў гэтым годзе іх чакаюць з нецярпеннем", - выказаў меркаванне пасол.

Гаворачы аб турыстычных магчымасцях Таджыкістана, Казідаўлат Каімдодаў заўважыў, што беларускім турыстам, у прыватнасці, можа быць цікава наведванне санаторыяў краіны ("Гармчашма", "Бахарыстон"). Што датычыцца актыўнага адпачынку, Таджыкістан, 90 працэнтаў тэрыторыі якога займаюць высокія горы, прапануе альпінізм. "Гэта самы папулярны ў нас актыўны від адпачынку. Яшчэ турыстам звычайна цікава паспрабаваць рафтынг - спраў па горнай рацэ, і гэта практыкуецца ў нас. Развіваецца спартыўны турызм - велатурызм і мотатурызм. Дарэчы, летам 2013 года адбылася першая велаэкспедыцыя беларусаў на поўнач - Пенджыкент, поўдзень і ўсход Таджыкістана - Памір", - нагадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску