Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Oct 2015

Дні культуры Таджыкістана ў Беларусі адбудуцца ў 2016 годзе

16 кастрычніка, Душанбэ /БЕЛТА - Ховар/. Намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік на прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Таджыкістане заявіў, што Дні культуры Таджыкістана ў Беларусі адбудуцца ў 2016 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне вельмі важна, каб у ходзе Дзён культуры Беларусі ў Таджыкістане жыхары і госці Душанбэ змаглі бліжэй азнаёміцца з культурай беларускага народа. Мы прымем таджыкскую дэлегацыю ў час правядзення Дзён культуры Таджыкістана ў Беларусі 2016 годзе", - сказаў Васіль Чэрнік.

У сваю чаргу міністр культуры Таджыкістана Шамсудзін Арумбекзада выказаў надзею на далейшае развіццё супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж дзвюма краінамі.

"Добра, што культурныя сувязі паміж Таджыкістанам і Беларуссю зноў аднаўляюцца. Мы запланавалі для нашых гасцей культурныя мерапрыемствы, такія, як паездка ў горад Турсунзадэ, наведванне вінаграднікаў і азнаямленне з выдатнымі мясцінамі Гісара", - падкрэсліў ён.

На заканчэнне Васіль Чэрнік адзначыў, што таджыкі вельмі добразычлівы народ. "У аэрапорце дэлегацыю сустрэлі пад гукі нацыянальных інструментаў, для нас гэта вельмі прыемна. Спадзяюся, што наша супрацоўніцтва ў сферы культуры ў далейшым будзе развівацца", - дадаў ён.

Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане праходзяць з 15 па 19 кастрычніка. Сёння ў Таджыкскім дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета імя С.Айні адбудзецца іх афіцыйнае адкрыццё. Канцэртную праграму прадставяць майстры мастацтваў Беларусі. Гледачы азнаёмяцца з творчасцю заслужанага калектыву Беларусі Дзяржаўнага ансамбля танца, 17 кастрычніка беларуская дэлегацыя выступіць з канцэртам у горадзе Турсунзадэ.

У Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане пройдуць паказы мастацкіх фільмаў "Брэсцкая крэпасць", "Сляды апосталаў". Таксама гледачы азнаёмяцца з работамі беларускіх мультыплікатараў - у праграме заяўлена пяць анімацыйных фільмаў.

Плануецца, што 18 кастрычніка дэлегацыя Беларусі азнаёміцца з палацам "Кохі Наўруз" у Душанбэ і наведае Нацыянальны музей Таджыкістана. У гэты ж дзень адбудзецца афіцыйнае закрыццё Дзён культуры Беларусі ў Таджыкістане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі