Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Aug 2018

Дні культуры Грузіі пройдуць у Беларусі

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Грузіі пройдуць у Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

У праграме Дні кіно Грузіі, якія адкрыюцца 31 жніўня. Гледачы змогуць убачыць мастацкі фільм "Сляпыя спатканні" рэжысёра Левана Кагуашвілі і кароткаметражны "Вяселле" Міхаіла Кабахідзэ.

Таксама ў праграме "Тбілісоба-2018" 1 верасня ў 21.00 у двары атэля "Манастырскі" пройдзе рэтраспектыўны паказ кароткаметражных фільмаў рэжысёра Міхаіла Кабахідзэ. У афішы "Вяселле", "Музыкант", "Парасон".

Канцэртам адкрыцця Дзён культуры Грузіі стане выступленне Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля Грузіі "Erisioni" 2 верасня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. У фае палаца будзе размешчана фотавыстава, прысвечаная 100-годдзю першай Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, а таксама выстава беларускіх і грузінскіх мастакоў.

Узначаліць дэлегацыю Грузіі першы намеснік міністра адукацыі, навукі, культуры і спорту Міхаіл Гіяргадзэ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі