Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Aug 2016

Дні культуры Беларусі пройдуць у гэтым годзе ў Індыі

9 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі пройдуць у гэтым годзе ў Індыі, паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена на прэс-канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнаму святу гэтай краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў важнасць беларуска-індыйскіх культурных сувязей, развіццю якіх у многім садзейнічае абмен Днямі культуры. "У гэтым годзе мы рыхтуемся да правядзення Дзён культуры Беларусі ў Індыі і гатовы аказаць неабходнае садзейнічанне. Упэўнены, што гэта падзея дапаможа ўмацаванню культурнага супрацоўніцтва паміж краінамі", - сказаў Панкадж Саксена.

Паводле яго слоў, беларусы праяўляюць вялікі інтарэс да індыйскай культуры, аб чым сведчыць і правядзенне шматлікіх індыйскіх мерапрыемстваў у Мінску і іншых беларускіх гарадах.

Акрамя таго, пасол акцэнтаваў увагу, што ў мінулым годзе было выдадзена 8 тыс. віз беларускім грамадзянам, 6 тыс. з якіх - турыстычныя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі