Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Apr 2016

Дні культуры Беларусі і Купалаўскія чытанні плануецца правесці ў Ізраілі ў 2017 годзе

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праекты па развіцці беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва ў культурнай сферы абмяркоўваліся сёння на сустрэчы намесніка міністра культуры Беларусі Васіля Чэрніка і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Алега Рыжкова з віцэ-мэрам горада Ашдод Барысам Гітэрманам.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі, удзельнікамі сустрэчы таксама сталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў і кіраўнік ашдодскага аддзялення Усеізраільскага аб'яднання выхадцаў з Беларусі Ісаак Цфасман.

"Бакі абмеркавалі пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва з муніцыпалітэтам Ашдода ў культурнай сферы, у тым ліку планы правесці ў 2017 годзе Дні культуры Беларусі ў Ізраілі і Купалаўскія чытанні, прысвечаныя 135-годдзю паэта", - адзначылі ў беларускім пасольстве.

Кіраўнік дыпмісіі ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў старшыні беларускага зямляцтва горада зборнік літаратурных твораў выдатнага песняра.

У гэты ж дзень Васіль Чэрнік і Алег Рыжкоў наведалі плошчу імя Янкі Купалы ў Ашдодзе і ўсклалі кветкі да помніка знаку, устаноўленаму ў гонар класіка беларускай літаратуры ў 2015 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі