Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Лют 2016

Дні культуры Арменіі ў Беларусі праходзяць з 8 па 11 лютага

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Арменіі ў Беларусі праходзяць з 8 па 11 лютага. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Першым мерапрыемствам Дзён культуры стане адкрыццё выстаўкі старажытнай армянскай кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 9 лютага. На выстаўцы "Арменія - благаславенны край" будуць прадстаўлены армянскія старадрукаваныя кнігі - першая друкаваная кніга на армянскай мове (1512 год), першая друкаваная Біблія на армянскай мове (1666 год), "Аздарар" ("Веснік") - першая армянская перыёдыка, а таксама кнігі з калекцый Нацыянальнай бібліятэкі Арменіі на армянскай мове.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі азнаёміць гасцей з выданнямі аб Арменіі, яе гісторыі і сучаснасці, краязнаўстве, культуры, мастацтве, літаратуры з уласнага фонду.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця Дзён культуры Арменіі адбудзецца вечарам 9 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Гасцей чакае яркая сустрэча з Дзяржаўным джазавым аркестрам Арменіі.

Мінчане атрымаюць магчымасць азнаёміцца з работамі сучасных армянскіх мастакоў у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстаўка адкрыецца 10 лютага. У гэты ж дзень вечарам Дзяржаўны джазавы аркестр Арменіі выступіць у канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра культуры Арменіі Артур Пагасян.

Арганізацыя Дзён культуры Арменіі ў Беларусі прадугледжана праграмай супрацоўніцтва паміж міністэрствамі культуры дзвюх краін на 2014-2017 гады. Праграма нацэлена на садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў паміж музеямі краіны, правядзенню абменных гастролей тэатраў, музычных і харэаграфічных калектываў Беларусі і Арменіі, а таксама прадугледжвае правядзенне Дзён беларускага кіно ў Арменіі і Дзён армянскага кіно ў Беларусі на працягу дзеяння праграмы.

Акрамя таго, Арменія ў гэтым годзе з'яўляецца краінай - ганаровым госцем XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, што пройдзе 10-14 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі