Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Nov 2016

Дні карэйскага кіно пройдуць 17-20 лістапада ў Брэсце

15 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Дні карэйскага кіно пройдуць з 17 па 20 лістапада ў Брэсце пры садзейнічанні пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Брэстаблкінавідэапракат" Дзмітрый Сялюк.

Паказы адбудуцца ў кінатэатры "Беларусь" у малой зале. Увазе брастаўчан і гасцей горада будзе прапанавана шэсць кінастужак рознай тэматыкі і жанраў, створаных у Рэспубліцы Карэя. Гэта гістарычная драма, сямейная, рамантычная і музычная камедыі, дэтэктыў-меладрама. Фільмы будуць ісці ў суправаджэнні субцітраў на рускай мове.

"Час для паказаў мы выбралі самы зручны для гледачоў. Так, у будныя дні - чацвер і пятніцу - сеансы пройдуць у 17.00 і 19.40 адпаведна. У суботу і нядзелю адбудзецца па два сеансы - у 16.00 і 19.40. Уваход на кінапаказы будзе свабодны, для прагляду патрэбна будзе толькі атрымаць у касе білет з нумарам месца ў глядзельнай зале. Спадзяёмся, што гэта культурная акцыя карэйскага пасольства выкліча інтарэс у шырокага кола гледачоў", - адзначыў Дзмітрый Сялюк.

Дні карэйскага кіно адкрые рамантычная камедыя "Педант". Чакаецца, што ў цырымоніі адкрыцця прыме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо. Атмасферу свята дапоўняць музычныя нумары і дзясяткі карэйскіх ліхтарыкаў у фае кінатэатра. Там жа на працягу ўсіх кінапаказаў будзе дэманстравацца выстаўка жывапісу і твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Рэспублікі Карэя.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі