Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Врс 2015

Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі прысвечаны тэме індустрыяльнай спадчыны

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні еўрапейскай спадчыны-2015 у Беларусі прысвечаны тэме індустрыяльнай спадчыны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.

"Дні еўрапейскай спадчыны - шырокамаштабная культурная акцыя, якая праводзіцца дзяржавамі, што ратыфікавалі Еўрапейскую культурную канвенцыю. Беларусь знаходзіцца ў ліку іх. Кожны год краіны - удзельніцы канвенцыі прапагандуюць уласныя тэмы гэтага міжнароднага праекта. Дні еўрапейскай спадчыны-2015 у Беларусі прысвечаны тэме індустрыяльнай спадчыны", - расказала Наталля Хвір.

Паводле яе слоў, сёння набывае актуальнасць пытанне далікатнага ўключэння прамысловай спадчыны Беларусі ў сучасны кантэкст жыцця, у тым ліку ў турыстычную сферу. Індустрыяльная спадчына - неад'емная частка агульнай культурнай спадчыны, якая звязана з сацыяльна-эканамічнай, вытворчай і навукова-тэхнічнай дзейнасцю чалавека. Індустрыяльная спадчына ўключае ў сябе архітэктуру і канструкцыі гістарычных прамысловых будынкаў, іх вытворчае абсталяванне, узоры прадукцыі і вытворчыя тэхналогіі. Гэта прадукт дзейнасці індустрыяльнай і даіндустрыяльнай фаз развіцця грамадства, і ён забяспечвае гісторыка-культурную пераемнасць.

У апошнія дзесяцігоддзі пытанні захавання індустрыяльнай спадчыны набылі ў свеце вялікую значнасць і актуальнасць, адзначыла Наталля Хвір. Рухаючымі сіламі гэтых працэсаў сталі імклівыя змяненні ў сферы вытворчасці, калі грамадства ў розных краінах пераходзіць ад індустрыяльнай да постіндустрыяльнай стадыі, прамысловыя прадпрыемствы закрываюцца і паўстае пытанне, што рабіць у далейшым з іх будынкамі і абсталяваннем. "Адбываецца працэс гуманізацыі грамадскай свядомасці, узрастае цікавасць грамадства да гісторыі і культуры, у тым ліку індустрыяльнай, прычым не толькі рэгіянальнай або нацыянальнай, але і сусветнай. Павялічваецца цікавасць да выкарыстання індустрыяльнай спадчыны ў адукацыйных і турыстычных мэтах", - сказала спецыяліст.

Акцыя "Дні еўрапейскай спадчыны-2015" пройдзе вечарам 24 верасня на вуліцы Кастрычніцкай, 23. Праграма ўключае выстаўку рэтрааўтамабіляў, арт-кірмаш, прэзентацыю графіці, адкрыццё фотавыстаўкі, выступленне паэтаў, музыкантаў, экскурсію па гістарычным прадмесці "Ляхаўка".

Міністэрства культуры арганізуе акцыю сумесна з Інстытутам культуры Беларусі пры партнёрскай падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, ТАА "БелРостІнвестБуд", ГА "Машына часу", майстэрні друку Papera Press. Да ўдзелу ў мерапрыемствах запрошаны прадстаўнікі Мінкультуры, Савета Еўропы, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, культурных і адукацыйных устаноў Мінска, пасольстваў замежных краін, маладзёжных аб'яднанняў, прадстаўнікі грамадскасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі