Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Jun 2015

Дні духоўнай культуры Расіі ў Беларусі адкрыюць мерапрыемствы ў Мінску

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні духоўнай культуры Расіі ў Беларусі адкрыюць мерапрыемствы ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Праграма Дзён духоўнай культуры працяглая па часе, першыя яе мерапрыемствы запланаваны на 25 і 26 чэрвеня. Непасрэдна ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дзён пройдзе ў Доме Масквы 25 чэрвеня. У фае будзе разгорнута выстава дзіцячых малюнкаў "Душа Расіі", адбудзецца прэзентацыя праекта "Варонеж - культурная сталіца Садружнасці 2015".

У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга і намеснік міністра культуры Расіі Ала Манілава. Плануецца падпісанне праграмы супрацоўніцтва паміж міністэрствамі да 2017 года. Свята завершыць канцэрт хору дзяўчынак Свята-Мікольскага Чорнаастроўскага жаночага манастыра.

Канферэнцыя "Расія-Беларусь. Перспектывы развіцця паломніцтва і рэлігійнага турызму" 26 чэрвеня прадоўжыць праграму адкрыцця Дзён духоўнай культуры ў Доме Масквы.

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудуцца выступленні аркестра нацыянальных інструментаў і салістаў "Церама" (29 чэрвеня) і саліста Марыінскага тэатра народнага артыста Расіі Васіля Герэла (30 чэрвеня). У Доме Масквы 30 чэрвеня публіка зможа пачуць маладзёжны камерны аркестр "Град-квартэт". Дэпартамент культуры Бранскай вобласці прадставіць фестываль "Славянскае адзінства-2015" у г.Лоеў Гомельскай вобласці. Акрамя Мінска канцэрты хору дзяўчынак пры Свята-Мікольскім Чорнаастроўскім жаночым манастыры адбудуцца ў Магілёве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі