У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
У Новы год – за новымі ўражаннямі: ідэі для зімовых канікулаў у Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Кст 2016

Дні беларускай культуры ў Рызе пройдуць пад знакам Янкі Купалы

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні беларускай культуры ў Рызе з 17 па 30 кастрычніка пройдуць пад знакам вялікага паэта Янкі Купалы, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У праграме дзён, якія праходзяць у Год культуры Беларусі, - літаратурная выстаўка, спектакль, выстаўка дзіцячых малюнкаў аб Беларусі, адкрыццё фотавыставак, святочны канцэрт і фотапраект "Радаслоўе".

Адкрыюць Дні беларускай культуры ў Рызе 17 кастрычніка фотавыстаўка Вольгі Кірылавай "Маленькія гісторыі вялікага горада" і канцэрт ансамбля беларускай песні "Лілея". Канцэрт калектыў таксама дасць 18 кастрычніка, на сцэне выступіць ансамбль цымбал "Лілея".

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 19 кастрычніка прадставіць выстаўку "Завуся я толькі - Янка Купала", прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху паэта. Экспазіцыя будзе працаваць у Беларускай асноўнай школе. Выстаўка дзіцячых малюнкаў "Беларускі куток" адкрыецца 20 кастрычніка ў Беларускім інфармацыйным цэнтры ў Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта.

У гэты ж дзень запланавана прэзентацыя фотавыстаўкі People Faces From The World праекта "Радаслоўе" і сустрэча з аўтарскім калектывам. Магчымасць сустрэцца з аўтарскім калектывам будзе таксама 26 кастрычніка.

Праграма 21 кастрычніка ўключае фотавыстаўку Вольгі Кірылавай і выступленне беларускага трыа "Вытокі", паказ дакументальнага фільма "Святая Рыма" беларускага рэжысёра, прадзюсара і сцэнарыста Валерыя Карпава, юбілейны канцэрт вакальнага ансамбля "Сузор'е" (мастацкі кіраўнік Людміла Кароль).

Заключным мерапрыемтвам стане спектакль "Ветрык, вей!" тэатра-студыі "7 паверх" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 30 кастрычніка ў тэатры Дайлес.

Дні беларускай культуры ў Рызе арганізуе Беларускі інфармацыйны цэнтр у супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі, Турыстычным інфармацыйным цэнтрам Мінска, ААТ "ПрамАграЛізінг".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску