10 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі 13 верасня пройдзе вялікі форум, прысвечаны стварэнню дэкаратыўных агародаў, садаводству і ландшафтнаму дызайну. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ва ўстанове адукацыі.
Лакацыяй форуму Horki Kitchen Garden Show стане батанічны сад акадэміі. Тут збяруцца каля 200 запрошаных экспертаў з усёй краіны. Яны раскажуць удзельнікам, як вырошчваць смачныя агародніну і садавіну, фарміраваць эстэтычныя пладовыя расліны. А яшчэ кожны ўдзельнік атрымае новыя ідэі для афармлення сваіх участкаў і ландшафтных праектаў.
Праграма форуму ўключае ў сябе тэматычныя лекторыі, дзе прафесіяналы падзеляцца сваімі сакрэтамі. Таксама тут будзе арганізавана выстаўка сартоў пладовых, агароднінных і ягадных культур, сартоў і гібрыдаў сезонных раслін. А лепшыя кампаніі нашай краіны прадставяць сваю прадукцыю для саду і агарода.
Акрамя таго, запланаваны конкурс праектаў дэкаратыўных агародаў.
У час форуму пройдзе і цыкл майстар-класаў. Усіх жадаючых навучаць гатаваць пасту з кабачка, прадставяць сезонную сервіроўку стала. Тут жа можна будзе даведацца аб сакрэтах правільнага абразання саду і пікіравання расады, гібрытызацыі агароднінных культур.
Таксама ўсе жадаючыя змогуць азнаёміцца з экспазіцыямі батанічнага саду найстарэйшай аграрнай ВНУ краіны і прадэгуставаць разнастайныя стравы на фудкорце.
Пачатак форуму ў 11.00.