У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Крс 2019

Даследчыкі з 6 краін абмяркуюць спадчыну віцебскай мастацкай школы

Даследчыкі з 6 краін абмяркуюць спадчыну віцебскай мастацкай школы

8 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю стварэння Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (ВНМВ), пройдзе ў абласным цэнтры 9-10 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Музеі Марка Шагала ў Віцебску.

Асноўнымі пляцоўкамі яе правядзення будуць Арт-цэнтр Марка Шагала і Музей гісторыі ВНМВ. Удзельнікамі мерапрыемства стануць 15 даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Нідэрландаў, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі. Праграма канферэнцыі ўключае пяць тэматычных блокаў: дэбют Віцебскай народнай мастацкай школы; нацыянальны і мясцовы кантэкст; Шагал - Лісіцкі - Малевіч; УНОВІС у перспектыве; спадчына. Куратары - Клер Ле Фол (Саўтгемптан, Вялікабрытанія) і Аляксандр Лісаў (Віцебск, Беларусь).

Міжнародная канферэнцыя "Віцебская народная мастацкая школа і яе спадчына (1918-1922)" арганізавана Універсітэтам Саўтгемптана і Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М.Машэрава. Правядзенне пры падтрымцы Цэнтра франка-расійскіх даследаванняў (Масква), пасольстваў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі і ЗША ў Беларусі, Віцебскай яўрэйскай абшчыны.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс