Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Крс 2024

Дасье па элеменце "Культура беларускай дуды" накіравана ў ЮНЕСКА

Дасье па элеменце
Фота Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры накіравала дасье нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Культура беларускай дуды" ў сакратарыят Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Падрыхтоўцы намінацыі папярэднічала велізарная работа па вывучэнні традыцый дударства ў Беларусі. Дасье было падрыхтавана Мінскім аблвыканкамам у 2024 годзе пры каардынацыі Міністэрства культуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЮНЕСКА.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці культуры беларускай дуды, якая бытуе на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, быў нададзены Міністэрствам культуры ў 2023 годзе.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі