У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Лют 2019

Дар'ю Домрачаву і Надзею Скардзіна ўшаноўвалі ў Мінспорту

Дар'ю Домрачаву і Надзею Скардзіна ўшаноўвалі ў Мінспорту

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі сёння адбылася цырымонія ўшаноўвання чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай і алімпійскай чэмпіёнкі Надзеі Скардзіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук падзякаваў спартсменкам за іх уклад у спартыўнае жыццё Беларусі. "Для нашай краіны вы зрабілі многае, не раз узнімаліся на п'едэсталы гонару сусветных і еўрапейскіх форумаў. Сваёй работай і ўпартасцю даказалі, што немагчымае магчыма. Спадзяюся, прозвішчы Домрачавай і Скардзіна мы яшчэ не раз пачуем", - сказаў ён.

У сваю чаргу Дар'я Домрачава адзначыла вялікую падтрымку міністэрства. "Ваша дапамога садзейнічала нашым вынікам. Цяпер большую частку свайго часу і энергіі я прысвячаю сям'і і дачцэ. У будучым, магчыма, буду развіваць спорт у Беларусі. Пакуль гэта ў планах, нешта больш канкрэтнае будзе вырашацца з часам", - падкрэсліла Дар'я Домрачава.

Надзея Скардзіна сказала, што ісці з вялікага спорту хвалююча. "Пару разоў пасля "Гонкі легенд" у час цырымоніі ўзнагароджання прабіваліся слязінкі. Было адчуванне, быццам зноў выйграла медаль на Алімпіядзе. Гледачы вельмі эмацыяльна нас падтрымлівалі. Цяпер адзін з этапаў завершаны, але наперадзе іншае, не менш цікавае жыццё", - дадала яна.

Спартсменкі былі ўзнагароджаны імяннымі гадзіннікамі і нагруднымі знакамі за заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту.

Провады з вялікага спорту знакамітых біятланістак адбыліся 18 лютага пасля фестывалю "Гонка легенд" у спарткомплексе "Раўбічы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс