Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Сак 2017

Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў спрынце на этапе КС у Фінляндыі

Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў спрынце на этапе КС у Фінляндыі10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў спрынце на этапе Кубка свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі беларуска пераадолела за 19 мін. 38,8 сек., не дапусціўшы ніводнага промаху. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы ўступіла толькі нарвежцы Цірыл Экхаф, якая заняла першае месца - 19 мін. 18,4 сек. (0+0), і лідару агульнага заліку Кубка свету Лаўры Дальмаер з Германіі - 19 мін. 36,7 сек. (0+1).

Пасля вяртання да актыўных выступленняў у студзені бягучага сезона Дар'я Домрачава другі раз паднялася на п'едэстал гонару. На чэмпіянаце свету ў Хохфільцэне яна змагла заняць другое месца ў гонцы праследавання.

Іншыя беларускія біятланісткі не змаглі трапіць па выніках гонкі ў топ-10. Надзея Скардзіна фінішавала 26-й - +1 мін. 10,4 сек. (0+0). Дар'я Юркевіч заняла 61-е месца - +2 мін. 08,1 сек. Ірына Крыўко размясцілася ў падагульняючым пратаколе на 69-й пазіцыі - +2 мін. 30,2 сек. (2+0). Надзея Пісарава завяршыла гонку 80-й - +3 мін. 0,3 сек. (0+2). Усяго ў спрынце прынялі ўдзел 94 спартсменкі.

10 сакавіка ў Контыялахты адбылася спрынтарская гонка і ў мужчын. Мартэн Фуркад з Францыі атрымаў 13-ю перамогу ў сезоне (22 мін. 17 сек.; 0+1) і перасягнуў ранейшае дасягненне (12 перамог) Уле-Эйнара Б'ёрндалена. Лепшым з беларусаў стаў Дзмітрый Абашаў - 49-е месца (+1 мін. 54,8 сек.; 0+1).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі