Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Dec 2016

Дар'я Домрачава ўключана ў папярэднюю заяўку зборнай Беларусі на этап Кубка свету ў Оберхофе

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава ўключана ў папярэднюю заяўку зборнай Беларусі на чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне ў Оберхофе. Гэту інфармацыю пацвердзілі ў Беларускай федэрацыі біятлона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У папярэднюю заяўку трэнерскі штаб Юрыя Альберса ўключыў наступных спартсменак: Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава і Ганна Сола. У складзе мужчынскай каманды выступяць Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Максім Варабей, Аляксандр Дарожка, Сяргей Бачарнікаў.

Калі Дар'я Домрачава выйдзе на старт у Оберхофе, для яе гэта будуць першыя афіцыйныя спаборніцтвы ў новым сезоне пасля нараджэння дачкі Ксеніі.

Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне пачнецца ў нямецкім Оберхофе 5 студзеня мужчынскай спрынтарскай гонкай, 6 студзеня на старт выйдуць жанчыны.

Найбольш высокая пазіцыя ў Кубку свету ў сезоне 2016/2017 у зборнай Беларусі ў Надзеі Скардзіна, якая па выніках трох этапаў з 142 ачкамі размясцілася на 22-м месцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі