Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Май 2023

Даныя сацапытання: дзяржсімволіка - галоўны нацыянальны сімвал Беларусі

Даныя сацапытання: дзяржсімволіка - галоўны нацыянальны сімвал Беларусі
Фота з архiва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 66 працэнтаў беларусаў лічаць дзяржсімволіку галоўным нацыянальным сімвалам Беларусі. Такія даныя тэлефоннага сацыялагічнага апытання карэспандэнту БЕЛТА прывёў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Сухоцкі.

Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў з 27 сакавіка па 11 красавіка тэлефоннае апытанне насельніцтва "Грамадская думка аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, гістарычнай памяці". Выбарка - 902 рэспандэнты.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: "Што, на вашу думку, з'яўляецца галоўным нацыянальным сімвалам Беларусі?"

"Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь" - так адказалі 66,6 працэнта апытаных, "Народныя сімвалы" - 45,3 працэнта, "Аб'екты культурнай спадчыны краіны" - 41,3 працэнта, "Помнікі Вялікай Айчыннай вайны" - 33,1 працэнта, "Беларуская мова і літаратура" - 30,8 працэнта, "Гістарычная сімволіка" - 27,3 працэнта, "Рэлігійныя святыні" - 15,1 працэнта. Не змаглі адказаць 2,8 працэнта рэспандэнтаў.

"Такія адказы прадказальныя, хоць у Беларусі заўсёды адзначаецца станоўчае стаўленне як да дзяржаўнай сімволікі, так і да народных сімвалаў. "Вынікі паказалі, што большасць насельніцтва лічыць галоўнымі нацыянальнымі сімваламі Беларусі дзяржаўную сімволіку - герб, сцяг, гімн. Аднак народныя сімвалы - бусел, зубр, васілёк - займаюць даволі важкую пазіцыю ў рэйтынгу, як і аб'екты культурнай спадчыны краіны ў цэлым, і помнікі Вялікай Айчыннай вайны. Мы бачым, што мемарыялы, помнікі ВАВ займаюць важнае месца для трэці грамадзян. Гэта вялікая колькасць, - адзначыў Мікалай Сухоцкі. - Можна выказаць меркаванне, чаму рэлігійныя святыні не займаюць першых месцаў - таму што яны для кожнай канфесіі свае. А дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь - гэта тое, што аб'ядноўвае незалежна ад веравызнання, сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык, тое, што важна для любога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь".

У цэлым дзяржаўныя сімвалы адыгрываюць важнейшую ролю ў жыцці любой краіны, падкрэсліў намеснік дырэктара. "Яны адлюстроўваюць ідэнтычнасць і культурны код нацыі, служаць сувязным звяном паміж дзяржавай і яе грамадзянамі, забяспечваюць пераемнасць пакаленняў і кансалідацыю грамадства", - дапоўніў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі