У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліс 2018

Даніэль Ястрэмскі на дзіцячым "Еўрабачанні" выступіць пад нумарам 8

Даніэль Ястрэмскі на дзіцячым

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" Даніэль Ястрэмскі выступіць пад восьмым нумарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з правіламі Еўрапейскага вяшчальнага саюза, у час афіцыйнай цырымоніі адкрыцця конкурсу праходзіць жараб'ёўка. Разыгрываюць першую і апошнюю пазіцыі. Адкрые шоу ўдзельніца з Украіны Дарына Краснавецкая. Апошняя кампазіцыя прагучыць у выкананні прадстаўніцы Польшчы Раксаны Венгель.

У адпаведнасці з правіламі конкурсу, пра свой нумар даведваецца і прадстаўнік краіны - гаспадыні міжнароднага конкурсу. Пад восьмым нумарам ён выканае песню "Time". Нумары выступленняў іншых канкурсантаў будуць вядомы пазней.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" у Мінску паставіла рэкорд па колькасці ўдзельнікаў. Два дзясяткі выканаўцаў у гэтым фармаце не спаборнічалі яшчэ ні разу.

Фінальны канцэрт міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў музычнага праекта выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс