Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Сак 2021

"Даліна Руж": горад Ружаны і ўладанні Сапегаў у фатаграфіях пакажуць на выстаўцы ў Мінску


9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка "Даліна Руж" грамадскага аб'яднання фатографаў адкрыецца 10 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі. Такая інфармацыя размешчана на сайце ўстановы культуры, паведамляе БЕЛТА.

Выстаўка "Даліна Руж" з'яўляецца вынікам фотапленэраў, якія расцягнуліся на некалькі гадоў, і па ліку будзе трэцяй. "У 1988 годзе адбылася першая фотавыстаўка, другая - у 2008 годзе, з розніцай 20 гадоў", - адзначылі арганізатары.

"Ружаны - маленькі горад у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Мясціна мае багатую гісторыю і ўнікальную архітэктуру. Першае яго ўпамінанне сустракаецца ў гістарычных летапісах каля 1490 года. Ключавой адметнасцю горада, дзякуючы чаму ён атрымаў шырокую вядомасць, з'яўляецца палацавы комплекс Сапегаў - цэнтральная рэзідэнцыя аднаго з багацейшых магнацкіх родаў. Палац быў пабудаваны ў 1602 годзе канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам. У другой палавіне XVIII стагоддзя яго перабудавалі. У час Першай сусветнай вайны здарыўся моцны пажар, частка сцен палаца абвалілася. У міжваенны перыяд рабіліся спробы аднаўлення, але Другая сусветная вайна пагоршыла сітуацыю. У 2008 годзе на тэрыторыі комплексу былі пачаты раскопкі і рэстаўрацыя", - расказалі ў музеі.

Цікавасць да Ружан не вычэрпваецца палацавым комплексам. Тут ёсць і іншыя архітэктурныя адметнасці. Адной з іх з'яўляецца функцыянуючая Царква святых Пятра і Паўла, якая раней уваходзіла ў склад уніяцкага манастыра. Храм быў пабудаваны ў 1778 годзе. Аўтарам праекта з'яўляецца саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер.

"Фатографы не маглі пакінуць без увагі і іншы твор Яна Бекера - каталіцкі касцёл Святога Казіміра, заснаваны ў 1792 годзе. Будаўніцтва яго было звязана з мошчамі святога Казіміра, якія з сярэдзіны XVII стагоддзя захоўваліся ў ружанскіх уладаннях Сапегаў. Святы Казімір - заступнік горада, аб чым сведчыць і герб Ружан", - дадалі арганізатары.

Шмат легенд і адкрыццяў тоіць у сабе гэты маленькі, але багаты на спадчыну гарадок Ружаны. "Даўняя легенда аб падземнай дарозе, якая вядзе ў іншы горад, бударажыла фантазію ўдзельнікаў экспедыцыі, але яны так яе і не знайшлі. Няма нічога больш цікавага і захапляючага, чым падарожжы і новыя адкрыцці. Кожны куток нашай краіны тоіць у сабе вялікую гісторыю", - падкрэслілі ў музеі.

Куратар і ідэйны натхняльнік выстаўкі - Уладзімір Суцягін. Наведаць выстаўку можна па 28 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі