Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Сак 2020

Дакументальная выстава да 75-годдзя Вялікай Перамогі адкрыецца ў НББ

Дакументальная выстава да 75-годдзя Вялікай Перамогі адкрыецца ў НББ
Фота з архiва

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыццё гісторыка-дакументальнай выставы "Шлях да Перамогі: гістарычныя крыніцы сведчаць", прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі пройдзе 17 сакавіка ў галерэі "Атрыум", паведамілі БЕЛТА ў НББ.

Экспазіцыя складаецца з 30 планшэтаў, якія азнаёмяць наведвальнікаў выстаўкі з фатаграфіямі, дакументамі, фактычнымі данымі, картамі, плакатамі, старонкамі перыядычнага друку, сцягамі, замалёўкамі, узнагароднымі лістамі і іншымі матэрыяламі аб вызваленчым руху Усходняй Еўропы ад нацызму.

"Унікальныя матэрыялы, у тым ліку тыя, што доўгі час захоўваліся пад грыфам зусім сакрэтна, сведчаць пра ход баявых дзеянняў, палітыка-маральны стан часцей Чырвонай Арміі, а таксама пра ўзаемадзеянне з мясцовымі органамі кіравання па наладжванні інфраструктуры і мірнага жыцця, пра гуманітарную дапамогу, якую аказвалі савецкія салдаты мясцоваму насельніцтву", - расказалі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Наведаць выставу можна будзе да 6 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі