Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Nov 2015

Дабрачынная навагодняя акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 10 снежня па 10 студзеня

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дабрачынная навагодняя акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 10 снежня 2015 года па 10 студзеня 2016 года. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна нумар 913 ад 31 кастрычніка 2015 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У акцыі прымуць удзел кіраўнікі як рэспубліканскіх, так і мясцовых органаў улады. Яны наведаюць апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'і, якія выхоўваюць інвалідаў, а таксама цэнтры рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы і г.д. Па традыцыі дзяцей павіншуюць з Калядамі і Новым годам, перададуць падарункі, дапамогуць вырашыць існуючыя праблемы.

Таксама ў пастанове гаворыцца, што 24 снежня 2015 года плануецца правесці дабрачыннае навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі з удзелам дзяцей 8-14 гадоў з ліку сірот; дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі; выхаванцаў дзіцячых дамоў; дзяцей-інвалідаў; дзяцей з сем'яў бежанцаў; выхаванцаў кадэцкіх вучылішчаў і г.д. Плануецца, што ў гэтым свяце прымуць удзел па 100 дзяцей ад кожнай вобласці, за выключэннем Мінскай, ад якой будзе 300 дзяцей. Ад Мінска будзе 1570 дзяцей, у тым ліку вучні Рыжскай беларускай гімназіі, а таксама Беларускай сярэдняй школы імя Францыска Скарыны (Вільнюс).

Аргкамітэт па арганізацыі цэнтральнага свята ў Мінску ўзначаліла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава. Таксама ў яго ўвайшлі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва органаў улады, Палаца Рэспублікі і Белтэлерадыёкампаніі.

Аналагічныя святы рэкамендавана правесці аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму з 26 па 30 снежня 2015 года, у тым ліку не толькі на ўзроўні абласцей, але таксама гарадоў і раёнаў. Расходы на правядзенне акцыі "Нашы дзеці" будуць пакрывацца за кошт сродкаў, прадугледжаных рэспубліканскім бюджэтам, і за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі