У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Врс 2019

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 9 снежня па 10 студзеня

Дабрачынная акцыя
Фота з архіву

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 9 снежня 2019 па 10 студзеня 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 верасня 2019 года нумар 652, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны павіншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаць падарункі, дапамогуць у вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб'яднанні.

Цэнтральная падзея акцыі - навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску - адбудзецца 23 снежня. У ім прымуць удзел выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства і спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў і іншыя.

Пастанова таксама прадугледжвае стварэнне аргкамітэта па правядзенні ў Мінску мерапрыемстваў акцыі "Нашы дзеці". Яго ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Дакументам рэкамендавана правесці дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей у час зімовых школьных канікулаў у абласных цэнтрах і Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах краіны з удзелам кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, гарадоў і раёнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс