Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Лют 2020

ЧЕ па біятлоне-2020 пройдзе ў "Раўбічах"

ЧЕ па біятлоне-2020 пройдзе ў
Фота з архiва

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2020 перанесены з Отэпя (Эстонія) у "Раўбічы", інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце Міжнароднага саюза біятланістаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спарткомплекс пад Мінскам прыме і этап Кубка IBU.

Кантынентальнае першынство было перанесена ў "Раўбічы", паколькі з-за цёплага надвор'я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць умовы, неабходныя для мерапрыемства. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП "Раўбічы" заявілі аб гатоўнасці прыняць форум.

Спартыўны дырэктар IBU Фелікс Бітэрлінг так пракаменціраваў рашэнне беларускага боку прыняць ЧЕ для афіцыйнага сайта Міжнароднага саюза біятланістаў: "IBU хацеў бы выказаць удзячнасць "Раўбічам" за арганізацыю чэмпіянату Еўропы ў такія кароткія тэрміны. Паколькі ў хуткім часе ў Беларусі пройдзе фінал Кубка IBU, гэта рашэнне з'яўляецца найбольш правільным і эканамічна эфектыўным для спартсменаў, арганізатараў і нацыянальных федэрацый". Ён таксама адзначыў, што мерапрыемства стане добрай падрыхтоўкай для беларускага боку, паколькі ў сакавіку 2022 года "Раўбічы" будуць прымаць Кубак свету.

Першапачаткова Міжнародны саюз біятланістаў павінен быў прыняць рашэнне аб пераносе чэмпіянату Еўропы 15 лютага, але зрабіў гэта раней, паколькі прагноз надвор'я не радаваў арганізатараў спаборніцтваў у Отэпя.

Чэмпіянат Еўропы другі год запар будзе праходзіць у беларускіх "Раўбічах". Спаборніцтвы пачнуцца 26 лютага і завершацца 1 сакавіка.

Раней у Отэпя быў адменены этап Кубка свету па лыжным дваябор'і, які павінен быў прайсці з 8 па 9 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі