Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Mar 2016

Чатыры візавыя цэнтры Польшчы адкрываюцца 1 сакавіка ў Беларусі

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры візавыя цэнтры Польшчы адкрываюцца 1 сакавіка ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Візавы цэнтр у Мінску адкрываецца па адрасе вул. Чыгуначная, 33. Гэта часовы адрас - праз два-тры тыдні цэнтр пераедзе на пяты паверх гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galileo каля чыгуначнага вакзала. Яшчэ тры цэнтры з'явяцца ў трох абласных гарадах - Брэсце (вул. Маскоўская, 208A-1), Гродне (вул. Горкага, 89), Гомелі (вул. Пушкіна, 2).

Чатыры візавыя цэнтры Польшчы адкрываюцца 1 сакавіка ў БеларусіПры падачы дакументаў трэба заплаціць консульскі збор 60 еўра і сэрвісны збор за паслугі цэнтра - ён складзе 15 еўра (візавыя цэнтры розных краін устанаўліваюць розныя сумы). Аплачваць сэрвісны збор трэба ў беларускіх рублях. Браніраваць час падачы дакументаў трэба загадзя - зрабіць гэта можна на сайце візавага цэнтра або па тэлефоне кол-цэнтра.

Ва ўсіх цэнтрах адведзены спецыяльныя вокны для прыёму дакументаў заяўнікаў. Акрамя таго, заяўнікі змогуць на месцы аформіць страхоўкі, зрабіць фатаграфіі і ксеракопіі дакументаў. Кліенты змогуць прасачыць статус заявы і атрымаць СМС аб статусе візы. Можна заказаць дастаўку пашпарта з візай дадому.

Чатыры візавыя цэнтры Польшчы адкрываюцца 1 сакавіка ў БеларусіПры гэтым звяртацца за візай па-ранейшаму можна ў пасольства або генеральныя консульствы Польшчы. Пры гэтым незалежна ад месца падачы дакументаў усе рашэнні аб выдачы візы, адмове ў яе выдачы, ануляванні і гэтак далей будзе прымаць толькі асабіста консул.

Цэнтры адкрываюцца, каб спрасціць працэс атрымання віз, зменшыць чэргі і час чакання рэгістрацыі візавых анкет. За работу пунктаў прыёму візавых анкет у Беларусі будзе адказваць кампанія VFS Global, якая выйграла трэндар на аказанне гэтых паслуг.

Як чакаецца, візавыя цэнтры Польшчы ў Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе адкрыюцца праз месяц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі