Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліп 2020

Чатыры выставы беларускіх мастакоў адкрыліся ў Палацы мастацтваў у Мінску

Чатыры выставы беларускіх мастакоў адкрыліся ў Палацы мастацтваў у Мінску
Фота з архiва

9 ліпеня, Мінск /Кацярына Волкава - БЕЛТА/. Чатыры выставы беларускіх мастакоў адкрыліся адначасова 8 ліпеня ў Палацы мастацтваў у Мінску, паведаміла журналістам першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя размясцілася на плошчы 1,5 тыс. кв.м. Прадстаўлена каля 500 твораў у розных жанрах, стылях і тэхніках. Амаль усе з гэтых праектаў - юбілейныя.

Так, выстава "Мастакі Бабруйска" прысвечана 30-гадоваму юбілею Бабруйскай гарадской арганізацыі саюза мастакоў. У ёй прадстаўлены творы розных гадоў, у асноўным гэта рэтраспектыва: жывапіс, графіка, кераміка, батык, мадэляванне.

Выставачны праект "Беларусь - Яднанне", прысвечаны важнай падзеі беларускай гісторыі - аб'яднанню Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе. Выстава не аднаўляе храналогію гістарычных падзей, а расказвае аб культурна-гістарычных каштоўнасцях. У выставе прымаюць удзел графікі, жывапісцы, скульптары, мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

"Усе выставы аб'ядноўвае адна скразная тэма - Беларусь. Кожны мастак па-свойму гаворыць аб сваёй радзіме. Думаю, што гэтыя работы здзівяць гледачоў, якія ў бліжэйшыя два тыдні змогуць з імі азнаёміцца", - расказала Наталля Шаранговіч.

Паводле яе слоў, Беларускі саюз мастакоў удзяляе асаблівую ўвагу выставачнай і праектнай дзейнасці. "На сённяшні дзень мы аб'ядноўваем у сваіх радах больш за 1 тыс. членаў. І самая галоўная задача нашага творчага саюза - паказваць і прапагандаваць беларускае мастацтва. Адзін з дзейсных спосабаў - гэта выставы", - адзначыла першы намеснік старшыні саюза.

Наталля Шаранговіч падкрэсліла, што ў другой палавіне года беларускія мастакі здзівяць аматараў высокага мастацтва новымі праектамі. "Мы хочам паказаць, як могуць аб'ядноўвацца мастакі розных напрамкаў, жанраў, як могуць узнікаць важныя тэмы, якія матывы могуць гучаць у іх творчасці. Усё гэта дае магчымасць паказаць значнасць беларускага мастацтва", - дадала яна. Акрамя таго, у Мінску плануецца стварыць яшчэ адну выставачную пляцоўку ў арт-галерэі "Мастацтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі