Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Ліс 2020

Чатыры новыя станцыі мінскага метро адкрыюць для пасажыраў 7 лістапада з 12.30

Чатыры новыя станцыі мінскага метро адкрыюць для пасажыраў 7 лістапада з 12.30

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры новыя станцыі мінскага метро будуць адкрыты для пасажыраў 7 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

"7 лістапада ў 12.30 чатыры новыя станцыі трэцяй лініі метро: "Кавальская Слабада", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Вакзальная" і "Юбілейная плошча" будуць адкрыты для пасажыраў", - сказана ў паведамленні прэс-службы гарадской мэрыі.

Сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця трэцяй лініі мінскага метро ад станцыі "Кавальская Слабада" да "Юбілейнай плошчы".

Штодзень паслугамі метрапалітэна карыстаюцца больш за 700 тыс. пасажыраў, або трэцяя частка ўсяго пасажырапатоку Мінска. "Новая лінія павялічыць яго, злучыўшы праз цэнтр горада паўднёвыя і паўночныя раёны сталіцы", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасці, станцыя "Юбілейная плошча" з'яўляецца пераходнай са станцыяй "Фрунзенская", а з "Вакзальнай" можна трапіць на "Плошчу Леніна" і назад.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі