Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Feb 2018

Чатыры беларускія біятланісты прымуць удзел у спрынтарскай гонцы на Гульнях у Пхёнчхане

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры беларускія біятланісты прымуць удзел у спрынтарскай гонцы на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе федэрацыі біятлона.

Трэнерскі штаб разлічвае ў маючай адбыцца гонцы на Уладзіміра Чапеліна, Сяргея Бачарнікава, Рамана Ялётнава і Антона Смольскага. Старт адбудзецца 11 лютага ў 14.15. За дзень да пачатку выступлення на Алімпіядзе мужчын, вызначаць мацнейшых у спрынце жанчыны. Як паведамлялася, за беларускую каманду плануюць выступіць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Надзея Пісарава.

Пасля спрынтарскіх гонак 12 лютага лепшых біятланістаў у спарткомплексе "Альпенсія" чакаюць два "пасьюты" (у 13.10 - жанчыны, у 15.00 - мужчыны). Прамыя трансляцыі спаборніцтваў з Пхёнчхана правядуць тэлеканалы "Беларусь 2" і "Беларусь 5".

Медалі ў біятлоне будуць разыгрывацца на Алімпіядзе ў Пхёнчхане да 23 лютага. Усяго 11 камплектаў узнагарод знойдуць сваіх уладальнікаў на маючых адбыцца Гульнях, якія стартуюць 9 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі