Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Лют 2015

Частку набярэжнай Свіслачы назавуць у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў

9 лютага, Мінск /Хрысціна Рашанок - БЕЛТА/. Частка набярэжнай ракі Свіслач ад пешаходнага моста на Востраў мужнасці і Смутку да пешаходнага моста - прымыкання вуліцы Мельнікайтэ да праспекта Пераможцаў атрымае назву "Набярэжная Воінаў-інтэрнацыяналістаў". Такое рашэнне прынята сёння на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ініцыятыва даць такую назву набярэжнай зыходзіла ад Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане "Памяць". Прапанова падтрымана камісіяй па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска, а таксама дэпутатамі гарсавета.

Старшыня пастаяннай камісіі Мінгарсавета па адукацыі, навуцы, культуры і спорце Ганна Старавойтава нагадала, што ў памяць аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах у сталіцы ў 1996 годзе быў адкрыты мемарыяльны помнік на востраве Мужнасці і Смутку. Таму рашэнне назваць так набярэжную з'яўляецца лагічным. Прысваенне назвы будзе прымеркавана да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца ў Беларусі 15 лютага. У гэты дзень у 1989 годзе завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі