Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліс 2024

Чаго хоча моладзь у Беларусі? Даныя анлайн-апытання

Чаго хоча моладзь у Беларусі? Даныя анлайн-апытання
Фота з архiва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь Беларусі з аптымізмам глядзіць у будучыню, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый (БКМА) Павел Алекса, каменціруючы даныя анлайн-апытання па вывучэнні тэндэнцый у маладзёжным асяроддзі.

БКМА сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (БІСД) у кастрычніку правялі анлайн-апытанне па вывучэнні тэндэнцый у маладзёжным асяроддзі. У ім прынялі ўдзел 9 тыс. беларусаў ва ўзросце ад 17 да 35 гадоў.

Як паказала апытанне, 85 працэнтаў маладых людзей з аптымізмам глядзяць у будучыню. Абсалютная большасць адчуваюць сябе абароненымі. Больш за палавіну рэспандэнтаў зацікаўлены ўмацоўваць здароўе, працаваць і будаваць кар'еру ў сваёй краіне. 71,9 працэнта маладых людзей гатовы ўдзельнічаць у дыялогу па абмеркаванні вырашэння актуальных пытанняў развіцця дзяржавы.

Моладзь актыўна пазіцыянуе сябе ў інтэрнэце. Самымі папулярнымі пляцоўкамі ў маладых беларусаў з'яўляюцца "ЦікТок", "Інстаграм", "Тэлеграм".

"Даныя апытання сведчаць аб тым, што маладыя людзі ўпэўнены ў сваіх магчымасцях, у тых умовах, якія стварае для іх дзяржава. Яны гатовы ўдзельнічаць у эканамічных, сацыяльных працэсах, у грамадскім жыцці краіны, - адзначыў Павел Алекса. - Запыт моладзі на дыялог і атрыманне зваротнай сувязі - гэта таксама станоўчая тэндэнцыя. Таму што маладыя людзі бачаць эфектыўнасць і працаздольнасць гэтага механізма. Яны разумеюць, што іх пажаданні, прапановы, іх праблемы будуць пачуты. І гэта вельмі важна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі