Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Стд 2013

Буйныя замежныя вытворцы 22-25 студзеня прымуць удзел у выстаўцы "Беллегмаш"

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буйныя замежныя вытворцы абсталявання прымуць удзел у міжнароднай выстаўцы "Беллегмаш", якая адбудзецца 22-25 студзеня ў Мінску. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне "Беллегпрам".

"Беллегмаш" - адзіная выстаўка ў Беларусі, асноўнае месца ў экспазіцыі якой займаюць машыны і абсталяванне для тэкстыльнай прамысловасці, вырабу абутку, швейнай і ткацкай вытворчасці. Штогод у выстаўцы прымаюць удзел буйнейшыя фірмы-вытворцы з Германіі, Італіі, Чэхіі, Расіі, Нідэрландаў, Японіі і іншых краін.

На выстаўку 2013 года плануюць прыехаць такія фірмы, як нямецкая Lectra (праграмнае забеспячэнне, САПР), прадстаўніцтва ў Маскве Damko B.V. (Нідэрланды, тэкстыльнае абсталяванне), італьянская кампанія Dueffe SRL (абсталяванне для вырабу матрацаў), чэшская International CZ, spols.r.o. (абсталяванне для вытворчасці абутку), прадстаўніцтва ў Беларусі JukiСentralEurope (абсталяванне і камплектуючыя для швейных, трыкатажных і абутковых прадпрыемстваў). Таксама тут будуць фірмы, якія стварылі замежныя і сумесныя прадпрыемствы ў Беларусі, дыстрыб'ютары сусветных кампаній. Упершыню свае экспазіцыі прадставяць кітайскія Ningbo MH IndustryCo (вытворца швейнай фурнітуры) і OasisPrinting&DyeingCo (афарбоўка і друк на тэкстылі), а таксама расійскае ТАА "Арта" (вытворчасць і продаж швейнай фурнітуры).

Як адзначылі ў канцэрне, правядзенне такога форуму актуальнае для лёгкай прамысловасці рэспублікі, дапамагае ў пераўзбраенні вытворча-тэхнічнай базы прадпрыемстваў, знаёміць спецыялістаў з навінкамі ў галіне абсталявання, прыцягвае новых інвестараў у галіну.

Адначасова з "Беллегмаш" пройдуць спецыялізаваныя выстаўкі: "Абутак - адзенне - тэкстыль", "Усё для швейніка", "Рабочае адзенне", "Хімчыстка і пральня", "Чысціня і гігіена". Такі падыход дае магчымасць прадставіць у рамках аднаго выставачнага праекта ўсё неабходнае для лёгкай прамысловасці - ад іголкі да тэхналагічных ліній.

Намечана насычаная дзелавая праграма: семінары, прэзентацыі і дэманстрацыі тэхналагічных навінак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі