Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Май 2020

БРСМ дае старт рэспубліканскаму праекту "Беларусь памятае. Салдаты Перамогі"

БРСМ дае старт рэспубліканскаму праекту
Фота БРСМ

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дае старт рэспубліканскаму праекту "Беларусь памятае. Салдаты Перамогі" па ўшаноўванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прысвечанаму 75-годдзю Перамогі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.

"Актыў нашай маладзёжнай арганізацыі з 7 па 9 мая ў час праекта "Беларусь памятае. Салдаты Перамогі" павіншуе ветэранаў, удзельнікаў, вязняў канцлагераў, працаўнікоў тылу з Днём Вялікай Перамогі - адным з самых важных свят усіх пакаленняў беларусаў. З улікам няпростай эпідабстаноўкі мы правядзём ушаноўванні гэтых заслужаных людзей дома, сумесна з аддзеламі культуры і ваеннымі камісарыятамі па ўсёй краіне. Вядома ж, у праекце прымуць удзел і прадстаўнікі Беларускай піянерскай арганізацыі, - расказала Аляксандра Ганчарова. - Формы такіх ушаноўванняў будуць абсалютна рознымі - ад святочных паштовак з цёплымі словамі падзякі за мірнае неба і пажаданнямі моцнага здароўя да перадачы памятных медалёў і творчых нумароў і выступленняў у дварах пад вокнамі гэтых заслужаных людзей".

Напрыклад, Буда-Кашалёўская раённая арганізацыя 7 мая павіншуе з надыходзячым Днём Перамогі Аляксандра Федасеевіча Навічкова і Анатоля Сцяпанавіча Кашпарава, якія пражываюць у вёсцы Сялец, у гэты ж дзень адбудзецца віншаванне гамяльчанкі Эліты Іванаўны Самсонавай, у Лідзе - Мікалая Васільевіча Мычко, у Свіслачы - Антона Антонавіча Тарасевіча. Пухавіцкая раённая арганізацыя БРСМ 8 мая будзе ўшаноўваць у Мар'інай Горцы Віктара Нічыпаравіча Шайко. У гэты ж дзень сталічныя актывісты прыедуць у госці да Героя Савецкага Саюза Івана Ільіча Кустава з аркестрам, расцяжкай "Дзякуй за Перамогу", кветкамі і памятнымі падарункамі. У Дзень Перамогі ў Баранавічах сумесна з аддзелам культуры актывісты саюза моладзі павіншуюць Таісію Васільеўну Карасёву. У Чавусах моладзь наведае ў Расцянскім доме-інтэрнаце Фёдара Міхайлавіча Казлова.

Маладзёжная ініцыятыва "Беларусь памятае. Салдаты Перамогі" стане часткай рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі", сімвалам якога з'яўляецца яблыневы цвет і чырвона-зялёная стужачка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі