Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Лют 2020

БРСМ і Еўрапейская асацыяцыя маладзёжных картак падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве

БРСМ і Еўрапейская асацыяцыя маладзёжных картак падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве
Фота БРСМ

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БРСМ і Еўрапейская асацыяцыя маладзёжных картак падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Цырымонія адбылася сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі ў час візіту ў Беларусь дэлегацыі EYCA на чале з дырэктарам Манэлем Санчэсам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Шматвектарнае маладзёжнае супрацоўніцтва - адзін з прыярытэтаў БРСМ. Чарговы крок да новага партнёрства - пагадненне паміж саюзам моладзі і Еўрапейскай асацыяцыяй маладзёжных картак, - адзначыў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк. - Саюз моладзі на працягу многіх гадоў выбудоўвае адносіны з Еўрапейскай асацыяцыяй маладзёжных картак. Прыемна, што ў нас гэта атрымалася".

Паводле слоў першага сакратара ЦК БРСМ, для маладзёжнага руху краіны гэта вялікі прарыў. "Сёння, падпісаўшы ліцэнзійны дагавор, мы сталі афіцыйнымі членамі вялікай сям'і Еўрапейскай асацыяцыі маладзёжных картак. Самы галоўны вынік гэтай ініцыятывы ў тым, што мы зможам раскрыць Беларусь для ўсёй Еўропы. Наша пагадненне дасць магчымасць кожнаму маладому чалавеку краін Еўрапейскага саюза і Еўропы ў цэлым напрамую працаваць па ключавых пытаннях падтрымкі моладзі. Яно будзе садзейнічаць рэалізацыі самых розных сусветных і еўрапейскіх студэнцкіх ініцыятыў", - сказаў ён.

У прыватнасці, уладальнікі маладзёжных картак у Беларусі змогуць удзельнічаць у розных праектах і праграмах, якія прапануе EYCA. "Пагадненне - пакуль толькі першы крок. У нас наперадзе яшчэ шмат работы, каб ажыццявіць усе нашы дамоўленасці. Для нас вялікі паказчык, наколькі сур'ёзна настроены нашы стратэгічныя партнёры да супрацоўніцтва з БРСМ, важны асабісты ўдзел у перагаворных працэсах па развіцці сістэмы EYCA на тэрыторыі Беларусі дырэктара Еўрапейскай асацыяцыі маладзёжных картак Манэла Санчэса і яго прыезд у нашу краіну. Дасягнутыя дамоўленасці будуць садзейнічаць павышэнню акадэмічнай мабільнасці, умацаванню дыялогу паміж студэнцкімі супольнасцямі розных краін, а таксама больш даступнаму і выязному турызму для моладзі", - падкрэсліў Дзмітрый Варанюк.

"У Беларусі вельмі шмат моладзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Гэта адна з падстаў, чаму EYCA хоча супрацоўнічаць менавіта з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, - расказаў дырэктар Еўрапейскай асацыяцыі маладзёжных картак Манэл Санчэс. - Сёння мы вялі перагаворы аб тым, як будуць развівацца нашы адносіны. Мы будзем развіваць гэту кааперацыю, зробім акцэнт на акадэмічнай мабільнасці - моладзь будзе прыязджаць з Еўропы ў Беларусь і наадварот, рэалізуем розныя праграмы і семінары. Спадзяюся, што гэта супрацоўніцтва прыўнясе ў развіццё нашай асацыяцыі нешта новае і будзе карысным для абодвух бакоў".

Візіт дэлегацыі Еўрапейскай асацыяцыі маладзёжных картак (EYCA) у Беларусь ініцыянаваны БРСМ. Асацыяцыя была створана ў 1987 годзе дзякуючы ініцыятыве маладзёжных арганізацый еўрапейскіх краін. Ідэя стварэння дысконтнай сістэмы для падтрымання цікавасці моладзі ад 14 да 26 гадоў да культуры і падарожжаў актыўна развіваецца. Узрост уладальніка Еўрапейскай маладзёжнай карткі з 26 гадоў павялічаны да 30, а колькасць краін, якія ўдзельнічаюць у гэтай праграме за ўвесь час яе існавання, вырасла з 7 да 37 (з улікам Беларусі). У кожнай з краін Еўропы, дзе дзейнічае картка, права яе выпускаць мае толькі адна нацыянальная арганізацыя, якая мае падтрымку дзяржаўных органаў і ўваходзіць у Еўрапейскую асацыяцыю маладзёжных картак. Картка дзейнічае ва ўсіх дзяржавах-удзельніцах, з'яўляючыся ў некаторых з іх пасведчаннем асобы і нават бясплатным праязным дакументам. Сёння Еўрапейская маладзёжная картка - інструмент супрацоўніцтва еўрапейскіх краін у галіне маладзёжнай палітыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі